1

У Беларусі з’явіцца дарожная карта развіцця шэрынг-эканомікі

Адной з рацыянальных мадэляў цыркулярнай эканомікі з’яўляецца шэрынг-эканоміка, якая дазваляе аптымізаваць спажыванне рэсурсаў. Гэты падыход атрымаў найбольшае распаўсюджванне ў такіх сферах, як транспарт, нерухомасць, спажывецкія тавары і прыватныя паслугі, машыны і абсталяванне, фінансы.

Цяпер Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі працуе над прыняццем рэгулятарных мер і плана мерапрыемстваў па развіццю шэрынг-эканомікі ў Беларусі з улікам міжнароднага вопыту рэалізацыі.

Стварэнне ўмоў для прасоўвання шэрынг-эканомікі прадугледжана стратэгічнымі праграмнымі дакументамі: Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, Нацыянальны план дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады. і інш.

Развіццё шэрынг-эканомікі ў Беларусі будзе садзейнічаць устойліваму вядзенню бізнесу, развіццю IT-сектара, а таксама дасягненню Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці шэрынг-эканомікі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/tatjjana-brantsevich-v-belarusi-pojavitsja-dorozhnaja-karta-razvitija-sheringovoj-ekonomiki-46730-2022/