1

У Беларусі з’явіцца сістэма супрацьдзеяння кібермахлярствам

У сакавіку 2024 года ў Беларусі пачне функцыянаваць маштабная сістэма супрацьдзеяння кібермахлярствам.

Сістэма распрацоўваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 269 ад 29 жніўня 2023 г. «Аб мерах па супрацьдзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям». На гэты момант праводзяцца арганізацыйныя, прававыя і тэхнічныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы па яе запуску.

Функцыянаванне сістэмы супрацьдзеяння кібермахлярствам унясе ўклад у забеспячэнне кібербяспекі, а таксама ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця 9, 16 і іншых МУР.