1

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце прайшоў медыяфестываль «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё – 2021»

14 мая 2021 года ў БДПУ адбыўся заключны этап медыяфестывалю «Галасы маладых за ўстойлівае развіццё – 2021», які праводзіцца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця», Асацыяцыяй «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», Рэсурсным цэнтрам комплекснай падтрымкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ДУА «Гімназія № 19 г. Мінска». Фестываль уяўляе сабой штогадовы форум аўтараў медыяпраектаў, прысвечаных папулярызацыі ідэй, каштоўнасцяў і Мэт устойлівага развіцця сярод розных груп насельніцтва.

Арганізатары медыяфестывалю атрымалі 57 заявак ад 35 устаноў адукацыі, сярод якіх члены АОУР, суб’екты кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, навучэнцы профільных класаў педагагічнай накіраванасці. У якасці экспертаў медыяфестывалю выступілі Віктар Радзівінаўскі, саветнік па камунікацыі Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь, Сафія Савелава, эксперт Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», Таццяна Квяцінская, дырэктар мясцовага адукацыйнага фонду «Новая школа» праграмы «Настаўнік для Беларусі», Сяргей Карбоўскі, старшы выкладчык факультэта экранных мастацтваў БДАІ і моладзевыя паслы VУР Кацярына Леўдаровіч, Мікіта Рачылоўскі, Ксенія Скачко, Юлія Матына.

Конкурс праводзіўся ў наступных намінацыях: МУР у дзеянні; Простыя рашэнні; Горад, у якім хочацца жыць; Наўпрост у цэль; Беларусь інклюзіўная. З праектамі пераможцаў можна азнаёміцца на сайце Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя для ўстойлівага развіцця».