У Брэсце прайшла першая сустрэча рэгіянальных груп па дасягненні МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Брэсце прайшла першая сустрэча рэгіянальных груп па дасягненні МУР

5 снежня 2018

28 лістапада ў Брэсце прадстаўнікі Рэгіянальных працоўных груп па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця сабраліся для абмену вопытам і каардынацыі працы.

У рамках першай сустрэчы свой вопыт па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця прадставіў Брэст – адзін з вядучых рэгіёнаў у працы па дасягненні МУР. Брэст прымае ўдзел у праграме ЮНІСЕФ “Горад дрюжалюбны дзецям”, а да 2050 года тут рэалізуецца праект экалагічна прывабнага горада “Сімбіасіці”. Гэта пілотны для Беларусі праект, які прадугледжвае ўстойлівае развіццё горада ў 6 аспектах: транспарт, экалогія, архітэктура, водазабяспечанне і водаадвядзенне, азяляненне. Першыя змены, якія звязаны з ачысткай і адвядзеннем вады, плануецца ўвесці ў 2019 годзе – да тысячагоддзя горада.

Брэсцкі праект, заснаваны на комплексным падыходзе, вырашае адначасова пытанні чыстай вады і санітарыі (Мэта №6), недарагой і экалагічна чыстай энергіі (Мэта №7), ўстойлівых гарадоў (Мэта №11) і барацьбы са зменай клімату (Мэта №13). Увасабленне праекта не толькі вядзе да дасягнення адразу некалькіх Мэтаў устойлівага развіцця, але і грунтуецца на важным элеменце ўстойлівага развіцця — лакалізацыі МУР. Актыўная праца па імплементацыі Парадку 2030 таксама арганізавана ў Магілёўскай вобласці і горадзе Мінск.

Сустрэча ў Брэсце адзначае пераход ад нацыянальнага ўзроўню будаўніцтва інстытутаў па дасягненні МУР да рэгіянальнага, пра які ішла гаворка на першай сустрэчы Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР Марыяны Шчоткінай з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі. Укараненне МУР на мясцовым узроўні (лакалізацыя) — важная ўмова для дасягнення Глабальных мэтаў, якая дазваляе вырашаць найбольш вострыя пытанні ў кожным рэгіёне з улікам іх спецыфікі і інтарэсаў.

КАРТА САЙТА