11 ліпеня 2024
4–5 ліпеня 2024 г.у Брэсце прайшлі стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Брэсцкай вобласці
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 81 чалавек, з якіх 43% – жанчыны. У ліку ўдзельнікаў прадстаўнікі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, Банка развіцця, Брэсцкага гарадскога архітэктурна-будаўнічага цэнтра, Спораўскага запаведніка, ТАА «Нельва», ДП «Брэстгартранс», ЗАТ «Брэсцкі тэхнапарк» і іншых арганізацый.
Удзельнікі сесіі «Майстэрня будучыні» вызначылі Брэсцкую вобласць да 2040 года як:
Сярод асноўных напрамкаў развіцця Брэсцкай вобласці ўдзельнікі выдзелілі цыфравізацыю тэхналагічных працэсаў, мадэрнізацыю транспартнай інфраструктуры, стварэнне спрыяльных умоў для прадпрымальнікаў, экалагізацыю сельскай гаспадаркі, паляпшэнне турыстычнай інфраструктуры,
павышэнне якасці медыцынскіх паслуг за кошт стварэння спецыялізаваных медыцынскіх кластараў з навуковымі і адукацыйнымі цэнтрамі на базе рэгіянальных бальніц, павышэнне інавацыйнай і інвестыцыйнай актыўнасці ў рэгіёне.
Стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгіі ўстойлівага развіцця Брэсцкай вобласці арганізаваны Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА