30 сакавіка 2022
У 2022 годзе пры падтрымцы Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» і грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» пройдзе конкурс праектаў навучэнцаў «Брэст 2030: тэхналогіі ўстойлівага развіцця».
Конкурс арганізаваны ў выглядзе спаборніцтваў вучняў 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі г. Брэста ў творчым прымяненні ведаў, уменняў і навыкаў пры распрацоўцы праектаў у сферы планавання гарадскога развіцця ў кантэксце трэндаў і перспектыў рэалізацыі канцэпцыі «Разумны горад».
Для ўдзелу ў Конкурсе з 15 па 31 сакавіка 2022 года неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы.
Правядзенне конкурсу праектаў навучэнцаў «Брэст 2030: тэхналогіі ўстойлівага развіцця» садзейнічае прыцягненню вучняў да распрацоўкі праектаў у галіне планавання развіцця Брэста, а таксама робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб парадку правядзення, умовах удзелу, крытэрыях ацэнкі работ можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.brsu.by/div/konkurs-brest-2030-tehnologii-ustojchivogo-razvitiya?fbclid=IwAR00_EyxbpyHoCHYJK4_UIA7uvj0WZZuqcfpKvy368x6QJzGzxrFuvKAofI.
КАРТА САЙТА