9 лютага 2022
21-22 красавіка 2022 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна пройдзе ХIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Устойлівае развіццё: рэгіянальныя аспекты».
Арганізатарамі канферэнцыі выступяць установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна», установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» і грамадскае аб’яднанне «Беларускае геаграфічнае таварыства».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя ва ўзросце да 30 гадоў (уключна). Форма ўдзелу прадугледжвае выступленне з пленарным дакладам або з дакладам на секцыі па наступных тэматычных напрамках:
Правядзенне канферэнцыі зробіць уклад у рэалізацыю «зялёнай» Павесткі краіны, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 6, 11, 12, 13, 14, 15.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.brsu.by/ustojchivoe-razvitie/mezhdunarodnaya-nauchno-prakticheskaya-konferentsiya-molodyh-uchyonyh?fbclid=IwAR0SSEWj-CkBH5dkg9FbcsLR68xa0TwMf7E_itA7Gxx_M-_hc4ijnLxyKIo.
КАРТА САЙТА