25 лістапада 2021
18 лістапада 2021 года ў філіяле ДЦК «Цэнтры інклюзіўнай культуры» прайшоў круглы стол па тэме «Фарміраванне інклюзіўных адносін да людзей з інваліднасцю ў грамадстве».
Круглы стол арганізавала Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Інваліды-спінальнікі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі абласных і гарадскіх органаў улады, сродкаў масавай інфармацыі, рада грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў рэгіёну.
На круглым стале абмяркоўваўся план рэалізацыі праграмы «Даступнае асяроддзе – даступная Беларусь» на 2021-2025 год. План змяшчае наступныя напрамкі:
Акрамя таго, да абмеркавання былі прыняты пытанні ўзаемадзеяння са СМІ, працоўнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю, узаемадзеяння з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і цэнтрамі народнай творчасці.
На Гомельшчыне жыве больш за 88,9 тысяч людзей з інваліднасцю. Праца па стварэнні ўмоў для ўцягвання гэтых людзей у актыўнае жыццё грамадства з’яўляецца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб круглым стале можна азнаёміцца па спасылцы: https://gp.by/novosti/obshchestvo/news241233.html?fbclid=IwAR1zQ–xApOmAbw0lhheElvWxY0keoQFKLkikMHSflgkDv8yQwdEuylhQKrc.
КАРТА САЙТА