У інтэрнэт-гульні, прысвечанай Мэтам ўстойлівага развіцця, прынялі ўдзел больш за 430 чалавек

Інтэрнэт-гульня «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай!» прайшла ў Беларусі 25 верасня 2019 года – у гадавіну прыняцця ААН міжнароднага пагаднення «Пераўтварэнне нашага свету: Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года» (Парадак дня-2030).
Удзельнікам было неабходна за тры гадзіны выканаць усе заданні гульні – акунуцца ў каштоўнасці Парадка дня-2030 як умовы забеспячэння лепшай якасці жыцця, правоў чалавека і ўсяго жывога на Зямлі, пазнаёміцца з нацыянальнай інфармацыйнай кампаніяй «Хартыя Зямлі +20» і прыдумаць свае ідэі і акцыі, якія дапамаглі б розным групам насельніцтва даведацца аб Мэтах ўстойлівага развіцця.
Гульня была арганізавана Асацыяцыяй «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў мэтах устойлівага развіцця» БДПУ і міжуніверсітэцкага клубам сяброў Мэтаў ўстойлівага развіцця пры падтрымцы партнёрскай групы ўстойлівага развіцця.