28 лістапада 2019
Першы рэгіянальны форум «Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый» прайшоў 26–27 лістапада 2019 года ў Клічаве.
Мэта форуму – прадстаўленне і аналіз лепшых практык і выпрацоўка інавацыйных падыходаў па ўмацаванні міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый. Ключавыя Мэты ўстойлівага развіцця форуму – Мэта 17 (партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця), Мэта 8 (дастойная зарплата і эканамічны рост), Мэта 11 (устойлівыя гарады і населеныя пункты), Мэта 4 (якасная адукацыя), Мэта 5 (гендарная роўнасць), Мэта 9 (індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура), Мэта 12 (адказнае спажыванне і вытворчасць).
У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі ініцыятыўных груп, бізнэс-супольнасці, некамерцыйных і прыватных арганізацый, дзяржаўных органаў, выканаўчых камітэтаў Быхаўскага, Клічаўскага, Краснапольскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама іншых абласцей Рэспублікі Беларусь; экспертнай супольнасці нацыянальнага ўзроўню; замежных і міжнародных арганізацый.
З прывітаннем да ўдзельнікаў Форуму звярнуліся Рабкавец Віктар Мікалаевіч, старшыня Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта; Язерская Святлана Аляксандраўна, старшыня Рэгіянальнага савета па ўстойліваму развіццю і старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў, і Тарасюк Сяргей Васільевіч, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый.
Асноўнымі тэмамі форуму сталі ўмовы ўмацавання супрацоўніцтва мясцовых органаў улады, грамадскасці і бізнэсу для росту занятасці і самазанятасці і ўстойлівага пераходу ад эпізадычнай ініцыятыўнасці да пастаяннай дзелавой актыўнасці на мясцовым узроўні. Таксама ўдзельнікі абмеркавалі вопыт, падыходы і інавацыі па ўсталяванні і ўзмацненні партнёрства і кааперацыі мясцовых органаў улады, ініцыятыў і бізнесу як на раённым і міжраёнам узроўнях, так па іх узаемадзеянні з партнёрамі на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях для павышэння ўстойлівасці мясцовага развіцця. Удзельнікі абмяняліся вопытам лепшых практык і інавацыйных падыходаў, накіраваных на ўмацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый. Былі прадстаўленыя наступныя даследаванні, практыкі і падыходы:
Таксама на форуме прайшлі дыскусіі на тэматычных пляцоўках: «Актывізацыя эканамічнага развіцця сельскіх раёнаў Беларусі: роля мясцовых уладаў (на аснове вынікаў праекта ЕС «Мэры за эканамічны рост«) і «Энергія, клімат і зялёная эканоміка як ключавыя аспекты ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні» (Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі).
У рамках сесіі «Ключавыя аспекты міжсектаральнага ўзаемадзеяння для росту занятасці і самазанятасці, павышэння ўстойлівага мясцовага развіцця і мясцовага ўкладу ў дасягненне мэт устойлівага развіцця» прагучалі наступныя паведамленні:
Падчас дыскусій удзельнікі абмеркавалі, якія ўмовы на мясцовым узроўні неабходныя для ўзмацнення міжсектаральнага ўзаемадзеяння для росту занятасці і самазанятасці і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый.
Форум завяршыўся панэльнай дыскусіяй «Кропкі росту і перспектывы для ўстойлівага мясцовага развіцця» і круглым сталом «Вопыт і перспектывы рэалізацыі праектаў для дасягнення прыярытэтаў ПМГ ПРААН / ГЭФ», падчас якіх удзельнікі вызначалі ключавыя акселератары (кропкі росту) мясцовага развіцця і падыходы па іх укараненню для росту занятасці і самазанятасці і лакалізацыі мэтаў ўстойлівага развіцця з улікам глабальных, нацыянальных і рэгіянальных выклікаў і прыярытэтаў развіцця.
Форум прайшоў у рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам у партнёрстве з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый, а таксама пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь, праграмы падтрымкі Беларусі федэратыўнага ўрада Германіі, іншых міжнародных арганізацый і прыватнага сектара.
КАРТА САЙТА