У Лошніцкай раённай гімназіі прайшла лекцыя па МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Лошніцкай раённай гімназіі прайшла лекцыя па МУР

2 лютага 2024

26 студзеня 2024 года ў рамках Тыдня беларускай навукі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Лошніцкая раённая гімназія» прайшла інтэрактыўная лекцыя, прысвечаная дасягненню Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка.

У ходзе лекцыі навучэнцы 8–9-х класаў гімназіі азнаёміліся з гісторыяй узнікнення МУР, архітэктурай кіравання працэсам дасягнення МУР у Беларусі, ключавымі напрамкамі дзейнасці Каардынацыйнага цэнтра і Валанцёрскага атрада МУР Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка.

Правядзенне лекцый па тэматыцы Мэт устойлівага развіцця ва ўстановах адукацыі ўносіць важны ўклад у папулярызацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб лекцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА