У Магілёўскай вобласці аб'яўлены конкурс на ўдзел у Майстэрні па распрацоўцы мясцовых стратэгій устойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Магілёўскай вобласці аб’яўлены конкурс на ўдзел у Майстэрні па распрацоўцы мясцовых стратэгій устойлівага развіцця

3 лютага 2021

Майстэрня па распрацоўцы мясцовых стратэгій устойлівага развіцця пройдзе ў г. Магілёў і раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці, а таксама анлайн з 1 сакавіка па 30 лістапада 2021 года.

Майстэрня па распрацоўцы мясцовых стратэгій устойлівага развіцця – гэта цыкл вочных і завочных інфармацыйна-адукацыйных сустрэч. На іх прадстаўнікі раёнаў і гарадоў пры ўдзеле экспертаў змогуць падрыхтаваць і самастойна правесці мерапрыемствы па распрацоўцы мясцовых стратэгій устойлівага развіцця. Таксама ўдзельнікі абмяняюцца досведам правядзення мерапрыемстваў з калегамі з іншых раёнаў і гарадоў.

Майстэрня па распрацоўцы мясцовых стратэгій устойлівага развіцця праводзіцца пры каардынацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта пры экспертнай падтрымцы Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый, Магілёўскага рэгіянальнага цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў ДНУ «НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» і праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.

КАРТА САЙТА