1

У Магілёве адбудзецца міжнародная навукова-практычная інтэрнет-канферэнцыя па ўстойлівым развіцці

З 1 па 30 чэрвеня 2024 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова» будзе праходзіць XIII Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя «Праблемы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і сумежных краін».

Асноўныя тэматычныя напрамкі канферэнцыі:

  • «Рэгіянальнае ўстойлівае развіццё ва ўмовах інавацыйнай трансфармацыі: сацыяльныя, эканамічныя і прававыя аспекты»;
  • «Натуральнанавуковыя аспекты і лічбавыя тэхналогіі для ўстойлівага развіцця»;
  • «Студэнцкая моладзь для Мэт устойлівага развіцця».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, магістранты, маладыя вучоныя ўстаноў вышэйшай адукацыі, прадстаўнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, бізнесу, дзяржаўных органаў улады.

Заяўкі прымаюцца да 15 траўня 2024 года.

З 1 чэрвеня 2024 года электронныя версіі дакладаў удзельнікаў інтэрнет-канферэнцыі будуць размешчаны на сайце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова».

Правядзенне XIII Міжнароднай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі «Праблемы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і сумежных краін» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.

Падрабязней з патрабаваннямі канферэнцыі і парадкам прадстаўлення матэрыялаў канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.