У Магілёве падвялі вынікі XVIII конкурсу бізнес-праектаў

13 снежня 2024 года ў Магілёве ў рамках Mogilev Invest Day 2024 адбылося падвядзенне вынікаў XVIII конкурсу бізнес-праектаў. Мэта конкурсу бізнес-праектаў – уцягванне моладзі ў працэсы, накіраваныя на развіццё бізнес-асяроддзя і павышэнне эфектыўнасці рэальнага сектара эканомікі.
З 41 праекта, пададзенага на конкурс, пераможцамі сталі наступныя 6 праектаў:
- «Каб памяць жыла» Максіма Інучанка (Магілёўскі політэхнічны каледж);
- вырошчванне мікразелені «Белэкакут» Мікалая Часнакова і Ангеліны Марозавай (Магілёўскі гандлёвы каледж);
- касметычны салон «Аркан прыгажосці» Кацярыны Вінаградавай, Марыі Салаўёвай, Дар’і Хандрыка (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых тэхналогій);
- праграма «Удасканаленне кадравага забеспячэння бізнесу» Арцёма Багданава (МДУ імя А.А.Куляшова);
- вытворчасць агароднінных цукатаў «Краснапольскія паранкі» Кацярыны Чысцяковай (Магілёўскі эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж);
- адаптыўныя тэхналогіі пры кантактнай рэльефнай зварцы Антона Сяргейчыка (аспірантура Беларуска-Расійскага ўніверсітэта).
Бізнес-праекты былі прадстаўлены ў такіх намінацыях як:
- удасканаленне ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу;
- укараненне практык устойлівага развіцця ў бізнес;
- кааперацыя буйных прадпрыемстваў і малога бізнэсу;
- удасканаленне кадравага забеспячэння бізнесу;
- развіццё жаночага прадпрымальніцтва і інавацыйнага бізнэсу.
У мерапрыемстве, арганізаваным Магілёўскім аблвыканкамам пры падтрымцы ПРААН у рамках праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй, прынялі ўдзел 86 чалавек, 46 з якіх – жанчыны. У ліку ўдзельнікаў прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, райвыканкамаў, бізнэсу, навучальных устаноў, маладыя прадпрымальнікі.
Правядзенне конкурсу бізнес-праектаў робіць уклад ва ўстойлівае развіццё Магілёўскай вобласці, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 11 і іншых МУР.