1

У Магілёве прайшоў II Рэспубліканскі злёт валанцёраў «сярэбранага» ўзросту

5 снежня 2023 года ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў у Магілёве прайшоў II Рэспубліканскі злёт валанцёраў «сярэбранага» ўзросту.

Рэспубліканскі злёт сабраў каля 200 найбольш актыўных прадстаўнікоў «сярэбранага» валанцёрскага руху з мэтай абмену лепшымі практыкамі і ініцыятывамі.

У Беларусі на сённяшні дзень пражывае 1,5 млн. чалавек ва ўзросце 65+. Каля 10,7 тыс. – валанцёры «сярэбранага» ўзросту, якія ажыццяўляюць дзейнасць ва ўзаемадзеянні з установамі сацыяльнага абслугоўвання – рэалізуюць розныя ініцыятывы, накіраваныя на клопат, падтрымку, навучанне пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю, учуюць у грамадскай дзейнасці і прапагандуюць здаровы лад жыцця. У цэлым, за 2023 год колькасць валанцёраў «сярэбранага» ўзросту ўзрасла амаль на 17%.

Значнасць валанцёрскай дзейнасці і неабходнасць яе развіцця, адзначаная Нацыянальнай стратэгіяй Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030», садзейнічае ўцягванню пажылых грамадзян у актыўнае жыццё грамадства, а таксама ў рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. З больш падрабязнай інфармацыяй аб злёце можна азнаёміцца па спасылцы.