У Менску пройдзе Форум адказнага бізнэсу

24 лістапада 2022 года ў Мінску пройдзе Форум адказнага бізнесу, на якім прадстаўнікі беларускіх кампаній падзеляцца досведам рэалізацыі праектаў у сферы ўстойлівага развіцця.
У ходзе мерапрыемства беларускі бізнес прадэманструе, які ўклад уносяць прадпрымальнікі ў сацыяльнае і экалагічнае развіццё краіны. Удзельнікі раскажуць аб практыках у галіне экалогіі, дабрачыннасці, валанцёрства, падтрымкі мясцовых супольнасцяў, асобных уразлівых слаёў насельніцтва, падзеляцца сваімі дасягненнямі ў галіне сацыяльнай адказнасці і прадставяць вынікі праектаў апошніх гадоў, а таксама абмяркуюць выклікі і неабходнасць развіцця карпаратыўнай устойлівасці.
Прыняць удзел у форуме можна ў анлайн і афлайн фармаце. Каб выбраць упадабаны фармат удзелу, неабходна запоўніць форму рэгістрацыі.
Правядзенне Форуму адказнага бізнесу ўнясе ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.