У Мінскай вобласці праходзіць конкурс ініцыятыў па паляпшэнні якасці жыццядзейнасці насельніцтва

21 студзеня 2023 года ў Мінскай вобласці стартаваў конкурс ініцыятыў, арганізаваны Мінскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ініцыятыўныя групы колькасцю не менш як пяць грамадзян, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту і пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 21 лютага 2023 года. Палажэнне аб конкурсе даступна па спасылцы.
Рэалізацыя ініцыятыў па паляпшэнні якасці жыцця ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.