У Мінску абмеркавалі ключавыя фактары пераходу да прарыўнога развіцця эканомікі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску абмеркавалі ключавыя фактары пераходу да прарыўнога развіцця эканомікі

22 сакавіка 2024

21 сакавіка 2024 г. у рамках цыкла мерапрыемстваў па ўключэнні дзелавой і экспертнай супольнасці, грамадскасці ў распрацоўку праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года (НСУР-2040) на пляцоўцы Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь была арганізавана фарсайт-сесія «Стратэгія прарыўнога развіцця: бачанне бізнес-супольнасці».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, органаў дзяржаўнага кіравання, бізнес-аб’яднанняў, навуковых арганізацый, эксперты.

У ходзе фарсайт-сесіі ўдзельнікі выявілі запыты ключавых стэйкхолдэраў бізнесу, а таксама вызначылі ключавыя фактары, задачы і практычныя механізмы пераходу да прарыўнога развіцця эканомікі. З больш падрабязнай інфармацыяй аб форсайт-сесіі можна ознакомиться па ссылцы.

КАРТА САЙТА