30 лістапада 2022
29 лістапада 2022 года ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя па тэме «Экалагічны турызм: перспектыўныя напрамкі для развіцця».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства лясной гаспадаркі, Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, паляўнічага гаспадарчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белдзяржахота».
Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі напрамкі развіцця экалагічнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь, у прыватнасці добраўпарадкаванне інфраструктуры, стварэнне і абнаўленне зялёных маршрутаў і экалагічных сцежак, спосабы экалагічнай асветы насельніцтва, магчымасці развіцця інклюзіўнага экалагічнага турызму і інш.
Развіццё экалагічнага турызму ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб прэс-канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА