25 кастрычніка 2019
Больш за 200 партнёраў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з усіх рэгіёнаў Рэспублікі сабраліся для ўдзелу ў Нацыянальных кансультацыях аб прыярытэтах Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Рэспублікі Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гг., якія прайшлі ў Мінску 23-24 кастрычніка 2019 г.
Нацыянальныя кансультацыі аб прыярытэтах Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Рэспублікі Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гг. упершыню праводзяцца ў рэспубліцы з шырокім удзелам партнёраў ААН, такіх як прадстаўнікі ўрада, парламента, арганізацый грамадзянскай супольнасці і бізнесу. Кансультацыі з’яўляюцца працягам дзейнасці арганізацый сістэмы ААН у Беларусі па аказанні дапамогі Рэспубліцы Беларусь у рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця.
У сваім выступе на адкрыцці нацыянальных кансультацый нацыянальны каардынатар па дасягненню МУР Мар’яна Шчоткіна паказала на важнасць таго, каб эксперты, якія працуюць над новай праграмай, былі зацікаўлены ў выніках працы і самі прынялі мэты ўстойлівага развіцця, бо за іх рэалізацыяй стаіць цяжкая штодзённая праца.
«Самая галоўная мэта – гэта мэта, прысвечаная партнёрству. У дадатак да надзейных, матываваных партнёрах Беларусі, мы знаходзім новых сяброў. Збліжаюцца пазіцыі паміж дзяржавамі на аснове працы па МУР, што спрыяе выпрацоўцы даверу паміж імі і што з’яўляецца залогам паляпшэння як палітычных, так і эканамічных адносін», – сказала Мар’яна Шчоткіна.
Выступаючы перад удзельнікамі кансультацый, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас адзначыў, што ў Беларусі з арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у Беларусі склаліся даўнія, канструктыўныя адносіны, рэалізавана шмат праектаў тэхнічнай дапамогі.
«У цяперашні час мы знаходзімся на новым этапе. Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця, рэформа сістэмы развіцця ААН, ініцыяваная Генеральным сакратаром ААН, даюць магчымасць зірнуць на праграмную працу Беларусі з ААН пад новым вуглом, што дазволіць выйсці на новы, больш эфектыўны ўзровень супрацоўніцтва», – падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў.
Выступаючы на адкрыцці мерапрыемства, пастаянны каардынатар ААН Іаана Казана-Вішнявецкі адзначыла важную ролю, якую адыгрываюць нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы, а таксама арганізацыі грамадзянскай супольнасці, бізнес-партнёры і моладзь у справе прасоўвання МУР на краінавым узроўні і падрыхтоўцы новай Рамачнай праграмы супрацоўніцтва.
Новая праграма прыйдзе на змену Рамачнай праграме ААН па аказанні дапамогі Рэспубліцы Беларусь у мэтах развіцця на 2016-2020 гг. нацыянальныя кансультацыі дазволяць вызначыць прыярытэтныя сферы супрацоўніцтва ААН і Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле дзяржаўных органаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу і агенцтваў сістэмы ААН.
У першай частцы нацыянальных кансультацый удзельнікі азнаёміліся з прыярытэтамі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года, вынікамі рэгіянальных кансультацый, спосабамі паскарэння рэалізацыі ЦУР.
У ходзе кансультацый агенцтва сістэмы ААН і нацыянальныя эксперты абмеркавалі прыярытэты дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця па чатырох напрамках:
● «Зялёны» пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту;
● Арыентацыя на будучыя пакаленні;
● Лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі;
● Гендэрная роўнасць у грамадстве.
Згодна з індэксам устойлівага развіцця краін, на працягу двух апошніх гадоў Беларусь займае 23-е месца ў міжнародным рэйтынгу (з 156 краін у 2018 г. і 162 краін у 2019 г.) і ў цэлым ацэньваецца вышэй за сярэдні па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця.
КАРТА САЙТА