1

У Мінску абмеркавалі пытанні інавацыйнага прадпрымальніцтва

27 красавіка 2023 года ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Інавацыйнае прадпрымальніцтва ў Беларусі: прыярытэтныя напрамкі дзейнасці і развіццё тэхнапаркаў».

У ходзе прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі функцыянаванне нацыянальнай інавацыйнай сістэмы, беларускія інавацыйныя распрацоўкі і навукова-тэхнічныя прадукты, дасягненні беларускай і сусветнай навукі, сістэму дзяржаўнай падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва, рэалізаваныя праекты, стварэнне фондаў інавацыйнага развіцця тэхнапаркаў, правядзенне маладзёжных конкурсаў інавацыйных праектаў, развіццё стартап-руху і інш.

Запіс прэс-канферэнцыі ў відэа-фармаце даступны па спасылцы.