У Мінску абмеркавалі пытанні лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара

21 верасня 2022 года ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму-2022 прайшла Міжнародная вытворча-практычная канферэнцыя «Інвестыцыі ў смарт-індустрыю: колькі каштуе стварыць разумную фабрыку», арганізаваная Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 150 прадстаўнікоў дзяржорганаў і арганізацый, вытворчага бізнесу, дзелавой і навукова-адукацыйнай супольнасці з усіх рэгіёнаў краіны.
Канферэнцыя «Інвестыцыі ў смарт-індустрыю: колькі каштуе стварыць разумную фабрыку» стала эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай для абмену вопытам і забеспячэння кансалідацыі прафесійнай супольнасці зацікаўленых у лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара эканомікі і фарміраванні смарт-індустрыі Беларусі.
Фарміраванне смарт-індустрыі садзейнічае тэхніка-эканамічнаму развіццю краіны, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.