У Мінску абмеркавалі пытанні павышэння экалагічнасці пакавання - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску абмеркавалі пытанні павышэння экалагічнасці пакавання

2 сакавіка 2022

2 сакавіка 2022 года ў Мінску прайшоў круглы стол «Як павысіць экалагічную бяспеку ўпакоўкі».

Удзел у круглым стале прынялі прадстаўнікі міністэрстваў, камітэтаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, канцэрнаў «Беллеспаперапрам» і «Белдзяржхарчпрам», сродкі масавай інфармацыі.

У ходзе круглага стала былі абмеркаваны актуальныя пытанні павышэння якасці экалагічных упаковак, у тым ліку метады павышэння экалагічнасці ўпакоўкі, спосабы стварэння больш бяспечных аналагаў, спосабы утылізацыі розных відаў упаковак і іншыя пытанні.

Распрацоўка, выраб і выкарыстанне экалагічных упаковак уносіць важны ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.

Відэазапіс круглага стала можна знайсці па спасылцы: http://www.dompressy.by/2022/02/25/02-0311-00-kruglyj-stol-na-temu-kak-povysit-ekologicheskuyu-bezopasnost-upakovki/.

КАРТА САЙТА