У Мінску абмеркавалі пытанні развіцця інклюзіўнага турызму - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску абмеркавалі пытанні развіцця інклюзіўнага турызму

13 снежня 2024

3 снежня 2024 г. у Мінску прайшоў II Міждысцыплінарны семінар па пытаннях развіцця інклюзіўнага турызму ў Беларусі і свеце.

Семінар праходзіў у гібрыдным фармаце (афлайн і анлайн) і аб’яднаў больш за 90 удзельнікаў.

У рамках семінара разглядаліся пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы турызму, якія маюць веды і навыкі для работы з людзьмі з інваліднасцю. Быў прадстаўлены вопыт такіх універсітэтаў як Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Расійскі эканамічны ўніверсітэт ім. Г.У. Пляханава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Таксама ў рамках семінара спецыялісты са сферы турызму прадставілі вопыт турыстычных аб’ектаў і ініцыятыў, арыентаваных на аказанне інклюзіўных турыстычных паслуг, такіх як Цэнтр крэатыўных рашэнняў “Нябачны свет”, музей «Замкавы комплекс «Мір», турыстычны маршрут «Даступная гісторыя Ваўкавыска», інфацэнтр Валожынскага раёна, Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей.

У практычным блоку ўдзельнікі пагрузіліся асабліва такой прылады інклюзіўнай камунікацыі як ясная мова, а таксама наведалі экскурсію «Пл. Незалежнасці на яснай рускай мове» з рэкамендацыямі па інклюзіўнай камунікацыі для спецыялістаў сферы турызму.

Па выніках работы семінара будзе апублікаваны электронны зборнік матэрыялаў у электроннай бібліятэцы БДУ, Навуковай электроннай бібліятэцы (РІНЦ).

Развіццё інклюзіўнага турызму робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10, 11, 15 і іншых МУР.

Падрабязная інфармацыя аб семінары даступна па спасылцы.

КАРТА САЙТА