У Мінску абмеркавалі пытанні развіцця прадпрымальніцтва

19 мая 2025 года ў Мінску адбылося пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) па развіццю прадпрымальніцтва і рабочай групы па пытаннях дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніцтва (ІП).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены ГКС і рабочай групы па пытаннях ІП, прадстаўнікі міністэрстваў, Савета па развіццю прадпрымальніцтва, Дэпартамента па прадпрымальніцтве, бізнесу, дэпутацкага корпуса.
Цэнтральнай тэмай пасяджэння сталі абноўленыя нормы пастановы Савета Міністраў нумар 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» і іх уплыў на дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод іншых ключавых тэм сустрэчы – пытанні, якія тычацца выкарыстання касавага і іншага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням, пры прыёме плацяжоў з 1 ліпеня 2025 года. Таксама ў ходзе дыялога былі вызначаны напрамкі ўзаемадзеяння па далейшай выпрацоўцы ўзгодненых рашэнняў, якія будуць улічваць інтарэсы дзяржавы і прапановы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцтва робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.
.