10 чэрвеня 2022
8 чэрвеня 2022 года на пляцоўцы Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол па абмеркаванні палажэнняў праекта Канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўнікі навуковай супольнасці і дзяржаўных органаў абмеркавалі асноўныя тэндэнцыі рэгіянальнага развіцця на сучасным этапе, падыходы да ацэнкі вынікаў рэалізацыі Канцэпцыі, пытанні прыцягнення інвестыцый у рэгіёны, абмяняліся прапановамі па ўдасканаленні праекта дакумента.
Рэалізацыя Канцэпцыі рэгіянальнага развіцця ўключае два блокі:
Акрамя таго, Канцэпцыяй прадугледжана рэалізацыя ідэі «Вёскі будучыні», якая ўключае паляпшэнне ўмоў пражывання ў 24 населеных пунктах.
Распрацоўка і рэалізацыя Канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь дасць магчымасць знізіць ступень міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі, павысіць узровень даходаў насельніцтва і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб распрацоўцы Канцэпцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/tatjjana-brantsevich-realizatsija-kontseptsii-regionalnogo-razvitija-znachitelno-snizit-mezhregionalnuju-46476-2022/.
КАРТА САЙТА