21 ліпеня 2022
20 ліпеня 2022 года на базе РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» адбыўся тэматычны семінар «Сертыфікацыя арганічнай прадукцыі і яе вытворчасці. Тэндэнцыі, перспектывы, праблемы».
У ходзе семінара ўдзельнікі абмеркавалі перспектывы развіцця вытворчасці арганічнай прадукцыі ў кантэксце Пагаднення аб абарачэнні арганічнай прадукцыі, парадак, асаблівасці і практычны вопыт сертыфікацыі арганічнай прадукцыі і працэсаў яе вытворчасці ў Беларусі, спосабы развіцця рынку арганічнай прадукцыі і распаўсюджвання паспяховых практык у асяроддзі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і інш.
Сертыфікацыя прадукцыі і яе вытворчасці забяспечвае спажыўцу атрыманне аб’ектыўнай інфармацыі аб якасці прадукцыі і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 12 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА