У Мінску абмеркавалі пытанні ўдасканалення інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці арганізацый

8-9 снежня 2022 года на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бібліятэка ў эпоху цыфравізацыі ў сучаснасці і будучыні».
У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся практычныя пытанні ўдасканалення інфармацыйнага забеспячэння навуковай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў, работы са спецыялізаванымі фондамі бібліятэк, бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання ў век электронных камунікацый.
Удасканаленне бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання садзейнічае развіццю новых навуковых напрамкаў і вытворчасцей, актывізацыі інавацыйнай дзейнасці, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.