У Мінску абмеркавалі пытанні ўмацавання сям’і і шлюбу

11 лютага 2022 года ў Мінску прайшоў круглы стол на тэму «Канстытуцыйныя гарантыі ўмацавання сям’і і шлюбу, захавання традыцыйных каштоўнасцяў», арганізаваны Следчым камітэтам і Інстытутам Следчага камітэта.
У час мерапрыемства прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, розных рэлігійных канфесій былі абмеркаваны важнейшыя пытанні, якія датычацца сям’і ў сучасным свеце, захавання здаровых сямейных адносін і прафілактыкі сямейнага насілля, абароны інтарэсаў дзяцей.
Падтрымка сям’і з’яўляецца важным укладам у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб круглым стале можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno-politicheskie-i-v-oblasti-prava/2022/february/68655/.