У Мінску абмеркавалі ролю бізнесу ў развіцці грамадства

22 мая 2025 года Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь правялі канферэнцыю «Інвестыцыі ў будучыню пакаленняў: устойлівыя практыкі бізнесу», прысвечаную сацыяльнай адказнасці бізнесу і ўстойліваму развіццю ў кантэксце абароны правоў дзяцей.
Канферэнцыя сабрала прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый і стала платформай для абмену вопытам і лепшымі практыкамі, дэманструючы, што інвестыцыі ў дзяцей і ўстойлівыя бізнес-практыкі – гэта не толькі маральны абавязак, але і стратэгічная перавага для грамадства ў цэлым.
Праграма ўключала інтэрактыўныя паралельныя сесіі (кейс-майстэрні) па экалогіі, інклюзіі і hr-палітыцы, дыскусіі і абмен думкамі з удзелам прадстаўнікоў розных пакаленняў. У цэнтры ўвагі канферэнцыі былі тэмы ESG-парадку дня, сацыяльнай адказнасці бізнесу і абароны правоў дзяцей.
У рамках актыўных дыскусій удзельнікі абмеркавалі які ўклад бізнэс можа ўнесці ва ўстойлівае развіццё, чаму інвеставаць у дзяцей і падлеткаў — гэта стратэгічна выгадна для кампаній, як інтэграваць правы дзіцяці ў бізнес-працэсы, а таксама азнаёміліся з лепшымі кейсамі ад кампаній, якія ўжо працуюць па стандартах ESG і КСА (Карпаратыўная сацыяльная адказнасць).
Рэалізацыя бізнес-ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае развіццё грамадства, у тым ліку абарону правоў і інтарэсаў дзяцей, уносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.