1 чэрвеня 2023
25 мая 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбылася заключная сустрэча ўдзельнікаў рэспубліканскага праекта «Школа валанцёра МУР».
Падчас мерапрыемства валанцёры абмеркавалі стратэгію дзейнасці валанцёрскага атрада Мэт устойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ў новым навучальным годзе і прадставілі распрацаваныя ў рамках праекта ініцыятывы «Школа валанцёра МУР» у кантэксце МУР 3 і МУР 10. У іх ліку: трэнінг «Псіхолаг НЕгвалт», майстар-клас «Мова жэстаў», а таксама анлайн-рэсурс, прысвечаны сувязі псіхалагічнага здароўя і гарманальнага фону чалавека.
Дзейнасць валанцёрскага атрада Мэт устойлівага развіцця ўносіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА