1

У Мінску абмеркавалі змены ў падыходах да фармавання дзяржпраграм на новую пяцігодку

11 чэрвеня 2025 года ў Мінску адбылося пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў «Аб рэалізацыі дзяржаўных праграм, у тым ліку аб ацэнцы эфектыўнасці іх рэалізацыі ў 2021-2024 гадах». У рамках пасяджэння была разгледжана эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2021-2024 гадах праз прызму падрыхтоўкі да наступнага праграмнага цыкла на 2026-2030 гады, а таксама абазначаны яго прыярытэтныя напрамкі.

Адзначана, што ў бягучай пяцігодцы рэалізуецца 29 дзяржаўных праграм, якія падлягаюць ацэнцы. Згодна са справаздачай міжведамаснай камісіі пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь за 2024 год, дзве трэці дзяржаўных праграм прызнаны высокаэфектыўнымі і эфектыўнымі. У рамках іх выканання пабудавана больш за 17 млн. кв.м жылля, у тым ліку больш за 1 млн. кв.м арэнднага жылля. Уведзена ў эксплуатацыю 119 аб’ектаў аховы здароўя, 48 дзіцячых садоў і 21 школа. Пабудавана і адрамантавана больш за 13 тыс. км дарог.

Сярод прыярытэтных напрамкаў развіцця на наступную пяцігодку абазначаны: будаўніцтва якасных дарог, павышэнне ўзроўню выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў, развіццё патэнцыялу выкарыстання пелет. Так, трэба адрамантаваць і рэканструяваць 25 тыс. км аўтамабільных дарог, што ў 1,9 раза больш, чым было запланавана на 2021-2024 гады. У рамках працы з адходамі ўвага будзе ўдзелена мінімізацыі пахавання цвёрдых камунальных адходаў на палігонах, эфектыўнаму ўключэнню другаснай сыравіны ў гаспадарчы абарот. Што да пелет, плануецца павялічыць іх выкарыстанне на ўнутраным рынку краіны. Сегодня мощности предприятий, производящих пеллеты, задействованы менее чем на 10%. Необходимо ускорить працу по переводу котельных на использование данного вида топлива.

Таксама ў ходзе пасяджэння была адзначана неабходнасць павышэння сувязі паміж паказчыкамі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзяржаўных праграм, уключэння ў праграмы ўсіх інфраструктурных праектаў па будаўніцтве сацыяльных аб’ектаў, а таксама ўкараненне інфармацыйнага комплексу, праз які будзе ажыццяўляцца кантроль, маніторынг і ацэнка эфектыўнасці дзяржпраграм.

На сённяшні дзень ужо падрыхтаваны праект пераліку дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады, які ўключае каля 20 праграм.

Падрабязная інфармацыя аб фарміраванні пераліку дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады даступна на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўных праграм уносіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

.

Крыніца фота і інфармацыі: belta.by