30 лістапада 2023
1 снежня 2023 года ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя «Ад роўных правоў – да роўных магчымасцяў. Найлепшыя прыклады сацыялізацыі людзей з інваліднасцю ў грамадстве», прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
У рамках прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць, якія меры прымаюцца для стварэння інклюзіўнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, што робіцца для рэабілітацыі і інтэграцыі людзей з інваліднасцю па зроку ў грамадства і іншыя пытанні.
Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі даступна па спасылцы.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб прэс-канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА