1

У Мінску абмяркуюць найлепшыя прыклады сацыялізацыі людзей з інваліднасцю ў грамадстве

1 снежня 2023 года ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя «Ад роўных правоў – да роўных магчымасцяў. Найлепшыя прыклады сацыялізацыі людзей з інваліднасцю ў грамадстве», прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

У рамках прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць, якія меры прымаюцца для стварэння інклюзіўнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, што робіцца для рэабілітацыі і інтэграцыі людзей з інваліднасцю па зроку ў грамадства і іншыя пытанні.

Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі даступна па спасылцы.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб прэс-канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.