10 кастрычніка 2022
13-14 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе першая выстава-форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», арганізаваная ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі».
Асноўная мэта выставы-форуму – дэманстрацыя дасягненняў у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі, развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва ў інтарэсах пошуку эфектыўных рашэнняў і практычных рэкамендацый па іх прымяненню ў розных сферах жыццядзейнасці.
У рамках выставы-форуму будуць разгледжаны тэарэтычныя і практычныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій штучнага інтэлекту, перспектывы развіцця штучнага інтэлекту.
З праграмай выставы-форуму можна азнаёміцца па спасылцы.
Правядзенне выставы-форуму «Штучны інтэлект у Беларусі» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА