1

У Мінску абмяркуюць пытанні інтэграцыі людзей з інваліднасцю па зроку

11 лістапада 2022 года ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Інтэграцыя і магчымасці для рэалізацыі патэнцыялу людзей з інваліднасцю па зроку», прымеркаваная да Міжнароднага дня сляпых, які штогод праходзіць 13 лістапада.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, УА «Мінскі дзяржаўны каледж электронікі», ДУА «Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат», грамадскіх аб’яднанняў.

Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць мерапрыемствы для людзей з інваліднасцю па зроку, узровень іх уцягвання ў жыццё грамадства, статыстыку прыроджанай і набытай слепаты, створаныя ўмовы для дзяцей, якія маюць інваліднасць па зроку і іншыя пытанні.

Стварэнне ўмоў для ўцягвання людзей з інваліднасцю па зроку ў жыццё грамадства ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10 і іншых МУР.

Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі «Інтэграцыя і магчымасці для рэалізацыі патэнцыялу людзей з інваліднасцю па зроку» даступна па спасылцы.