1

У Мінску абмяркуюць пытанні лічбавай трансфармацыі

27 кастрычніка 2022 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбудзецца ІІІ міжнародная канферэнцыя «Лічбавая трансфармацыя – крок у будучыню».

Асноўнымі тэмамі канферэнцыі з’яўляюцца тэхналагічныя інавацыі, лічбавая інтэграцыя навукі, адукацыі, культуры і індустрыяльнага сектара, кадравыя, кіраўнічыя і сацыяльна-эканамічныя праблемы лічбавай трансфармацыі, лічбавыя фінансы, уліковыя тэхналогіі, эканамічная бяспека, абарона інфармацыі і інш.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя вучоныя незалежна ад месца вучобы і працы. Заяўку на ўдзел у канферэнцыі неабходна даслаць на пошту eco_games@bsu.by  да 20 кастрычніка 2022 года.

Правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Лічбавая трансфармацыя – крок у будучыню» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.