У Мінску абмяркуюць пытанні развіцця экатурызму і захавання рэдкіх відаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску абмяркуюць пытанні развіцця экатурызму і захавання рэдкіх відаў

9 студзеня 2023

11 студзеня 2023 года ў Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Асоба ахоўныя прыродныя тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Развіццё экатурызму і захаванне рэдкіх відаў».

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», і «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі».

Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць як забяспечваецца ахова асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у Беларусі, рэдкіх відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, выяўленне новых рэдкіх відаў, а таксама пагавораць аб развіцці экатурызму.

Ахова і ўстойлівае выкарыстанне біяразнастайнасці ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе даступна па спасылцы.

КАРТА САЙТА