У Мінску абмяркуюць пытанні ўплыву пластыка на экалагічную бяспеку краіны - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску абмяркуюць пытанні ўплыву пластыка на экалагічную бяспеку краіны

3 кастрычніка 2023

5 кастрычніка 2023 года ў Менску адбудзецца круглы стол на тэму: «Экалагічная бяспека Рэспублікі Беларусь. «Добры» і «дрэнны» пластык».

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ААТ «Белрэсурсы», Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў «Белкаапсаюз», ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць наступныя пытанні: Якая колькасць і разнастайнасць маркіровак пластыка існуе на дадзены момант? Якія віды пластыка можна здаць на перапрацоўку ў вашай мясцовасці? Якая колькасць і разнастайнасць маркіровак пластыка існуе на дадзены момант?   Якія меры па абароне навакольнага асяроддзя робяцца? Наколькі развіта экалагічная ўсвядомленасць у насельніцтва? Які эфект дае перапрацоўка рэсурсаў? і іншыя.

Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе арганізавана па спасылцы.

Рэалізацыя мер для забеспячэння экалагічнай бяспекі краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 15 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА