У Мінску абмяркуюць уцягнутасць насельніцтва ў валанцёрскія ініцыятывы - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску абмяркуюць уцягнутасць насельніцтва ў валанцёрскія ініцыятывы

6 верасня 2022

7 верасня 2022 года ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Валанцёрскі рух у Беларусі: уцягнутасць насельніцтва краіны ў дабрачынныя праекты».

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускага фонду міру, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі, Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), Дабрачыннай арганізацыі «ЮніХелп».

Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць якія валанцёрскія праграмы рэалізуюцца цяпер у Беларусі і як стаць іх удзельнікам, які працэнт насельніцтва Беларусі задзейнічаны ў валанцёрскіх праектах, якія напрамкі папулярныя сярод моладзі, як самастойна стварыць валанцёрскую ініцыятыву і інш.

Прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе даступна па спасылцы.

Развіццё валанцёрскага руху ў Беларусі робіць унёсак у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА