У Мінску абмяркуюць укараненне інавацый у вытворчым сектары

20 красавіка 2023 года ў рамках Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2023» пройдзе тэматычнае пасяджэнне «Індустрыя 4.0: інавацыі ў вытворчым сектары». Мерапрыемства арганізуе Міністэрства эканомікі сумесна з Міністэрствам прамысловасці, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам.
У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, навукова-адукацыйнай супольнасці, дзяржаўных органаў. Свае даклады і прэзентацыі прадставяць прафесіяналы і эксперты ў сферы лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара эканомікі.
Анлайн-трансляцыя пасяджэння будзе арганізавана на сайце форуму.
Правядзенне тэматычнага пасяджэння «Індустрыя 4.0: інавацыі ў вытворчым сектары» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.