У Мінску адбудзецца Фестываль школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні»

29-30 красавіка 2024 года ў ДУА «Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Лідэ» будзе праходзіць VII Фестываль школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні». Тэма 2024 года – «Мы – наша сёння і заўтра». Арганізатарам мерапрыемства выступае навучальна-практычная ўстанова «Цэнтр «Медыяцыя і права».
Штогадовае правядзенне Фестывалю накіравана на папулярызацыю і актывізацыю развіцця школьнай медыяцыі, а таксама ўцягванне вучняў у адзіную адукацыйную прастору па абмене вопытам работы Службаў школьнай медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Праграмай фестывалю запланавана работа секцый па пытаннях урэгулявання спрэчак, а таксама правядзенне майстар-класаў, інтэрактыўных пляцовак, творчых майстэрняў, міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі.
Правядзенне Фестывалю школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 16 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Фестывалі можна азнаёміцца па спасылцы.