У Мінску адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР з прадстаўнікамі сістэмы ААН у Беларусі

4 красавіка 2023 года ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерыя Бельскага з Пастаянным каардынатарам ААН і кіраўнікамі агенцтваў ААН у Беларусі.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі сумесную працу і перспектывы ў галіне дасягнення Беларуссю Мэт устойлівага развіцця (МУР), а таксама ход падрыхтоўкі да арганізацыі пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС, які пройдзе 17 красавіка 2023 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб сустрэчы можна азнаёміцца па спасылцы.