У Мінску адбылося пашыранае пасяджэнне групы па каардынацыі СМІ па прасоўванні Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску адбылося пашыранае пасяджэнне групы па каардынацыі СМІ па прасоўванні Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі

18 снежня 2019

17 снежня 2019 года ў Мінску прайшло першае пашыранае пасяджэнне групы па каардынацыі СМІ па прасоўванні Мэтаў устойлівага развіцця. Група была створаная ў 2019-м годзе рашэннем Міністэрства інфармацыі для шырокага інфармавання грамадскасці пра неабходнасць і механізмы дасягнення паказчыкаў устойлівага развіцця на мясцовым і нацыянальным узроўні.

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у сваёй прамове адзначыў значнасць, якая надаецца ў Беларусі рэалізацыі праграмы па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця. «Роля медыя ў паспяховай рэалізацыі Парадку 2030 цяжка пераацаніць. Гэта не толькі канал інфармавання. Мы адукоўваем грамадзян аб магчымасці прымаць узважаныя і адказныя рашэнні і ўплываць на рашэнні ўладаў па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця», – сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Мар’яна Шчоткіна, Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця, падзякавала Міністру і працоўнай групе за ініцыятыву і яе рэалізацыю. «Светапогляд фармуецца СМІ, якія даюць нам уяўленне аб тых працэсах, што адбываюцца ў грамадстве. Усе дзяржавы працуюць на дасягненне МУР, і мы выйшлі на такі віток, што і з нашым вопытам хочуць знаёміцца – напрыклад, Швецыя запрашала прадстаўнікоў Беларусі, каб абмеркаваць прасоўванне Мэтаў устойлівага развіцця», – адзначыла дасягненні Беларусі Нацыянальны каардынатар. 

У панэльнай дыскусіі «Унёсак сродкаў масавай інфармацыі ў прасоўванне Мэтаў устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь» прынялі ўдзел Аляксей Адашкін, галоўны рэдактар студыі радыё Прадстаўніцтва МДТРК «Мир», Аляксандр Булай, загадчык аддзела па асноўных напрамках інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці», Вераніка Коласава, галоўны рэдактар часопіса «Родная прырода», Святлана Кнутава, намеснік дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны канал», Віталіна Петрусевіч, студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Моладзевы пасол Мэтаў eстойлівага развіцця і Вадзім Шчаглоў, першы намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», які мадэраваў дыскусію.

Удзельнікі дыскусіі, уключаючы ўдзельнікаў пашыранага пасяджэння, абмеркавалі, як эфектыўна паднесці інфармацыю, каб прыцягнуць грамадскасць да дасягнення МУР, а таксама немагчымасць падзяліць Мэты ўстойлівага развіцця і эканамічныя пытанні, бо эканоміка – гэта інструмент, а не мэта, і веданне МУР дазваляе выпрацаваць індыкатары для складання стратэгій і планаў. «Мэты ўстойлівага развіцця – гэта не высакамоўныя словы і не прыгожая абгортка, а канкрэтны змест. Немагчыма аддзяліць эканоміку ад МУР», – сказаў Аляксандр Скрабоўскі, каардынатар партнёрскай групы ўстойлівага развіцця па ўзаемадзеянні з бізнэсам.

Пашыранае пасяджэнне групы завяршылася цырымоніяй узнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу для журналістаў «Ад Глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў», які быў арганізаваны ў 2019 годзе Міністэрствам інфармацыі.

КАРТА САЙТА