У Мінску адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці

18 жніўня 2023

2 жніўня 2023 года ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з вынікамі работы ААН у Рэспубліцы Беларусь за 2022 год і абмеркавалі пытанні развіцця зялёнай і інклюзіўнай эканомікі, лічбавых пераўтварэнняў і сацыяльных інавацый, гендэрнай роўнасці ў грамадстве і арыентацыі на будучыя пакаленні.

Таксама члены Савета па ўстойлівым развіцці абмеркавалі пытанне падрыхтоўкі Беларусі да Саміта па Мэтах устойлівага развіцця, які пройдзе 18 і 19 верасня 2023 года ў Штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку.

Запіс пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці даступны па спасылцы.

КАРТА САЙТА