1

У Мінску адбыўся Фестываль інавацыйных АУР практык-2023

15 снежня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбыўся Фестываль інавацыйных АУР практык.

У фестывалі прынялі ўдзел 144 прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з усіх рэгіёнаў краіны, Маладзёжныя паслы МУР, прадстаўнікі міністэрстваў, ААН і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

Для ўдзелу ў Фестывалі былі прадстаўлены 80 маладзёжных сацыяльна-значных ініцыятыў у 5 намінацыях:

  • «Арыентацыя на будучыя пакаленні»;
  • «Гендэрная роўнасць»;
  • «Зялёны» пераход»;
  • «Нікога не пакінем убаку»;
  • «Лічбавая трансфармацыя».

Праграма Фестывалю ўключала цырымонію ўзнагароджання аўтараў найлепшых ініцыятыў Дэкады, пераможцаў конкурсу «Фотафакт» і сябраў Валанцёрскага атрада МУР, серыю тэматычных актыўнасцяў у кантэксце тэматыкі ўстойлівага развіцця. Таксама ў рамках Фестывалю была арганізавана Дармарка АУР актыўнасцей і работа тэматычных пляцовак па распрацоўцы серыі АУР ініцыятыў, прысвечаных Міжнародным датам ААН, якія навучэнцы і студэнты змогуць рэалізаваць у 2024 годзе.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Фестывалі інавацыйных АУР практык-2023 можна азнаёміцца па спасылцы.