1

У Мінску адбыўся круглы стол па пытаннях змены клімату

22 траўня 2024 г. у Менску адбыўся круглы стол «Насустрач будучыні: актывізацыя дзеянняў у галіне клімату» і моладзевая выстава «зялёных» рашэнняў, арганізаваныя ААН у Беларусі.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі міністэрстваў, прыватнага сектара, навуковага асяроддзя, няўрадавых арганізацый, устаноў адукацыі, дыпламатычнага корпуса, агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі, Моладзевыя паслы МУР.

У час адкрытага абмеркавання ўдзельнікі абмяняліся вопытам і падзяліліся сваімі стратэгічнымі планамі па адаптацыі і змякчэнні наступстваў кліматычных змяненняў, а таксама абмеркавалі напрамкі далейшага шматбаковага супрацоўніцтва ў барацьбе са змяненнем клімату. Падчас мерапрыемства таксама былі прадстаўлены вынікі 28-ай Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату і ключавыя прыярытэты маючай адбыцца 29-ай Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, якая адбудзецца 11-22 лістапада 2024 года ў Азербайджане.

У рамках Парыжскага пагаднення Рэспубліка Беларусь першапачаткова прыняла на сябе абавязацельства скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 28% у параўнанні з узроўнем 1990 года. Цяпер, краінай прынята абавязацельства скараціць выкіды на 40%. Гэтыя меры запатрабуюць значных намаганняў і ўдзелу ўсіх сектараў эканомікі і грамадства.

Змякчэнне наступстваў змянення клімату, вырашэнне экалагічных праблем, рэалізацыя палажэнняў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве можна азнаёміцца ​​па спасылцы.