У Мінску адбыўся ўстановачны семінар па Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР

27 лістапада 2024 г. у Мінску адбыўся ўстановачны семінар для пераможцаў Конкурсу пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця.
У ходзе семінара пераможцы конкурсу азнаёміліся з правіламі і працэдурамі рэалізацыі пілотных ініцыятыў па МУР, асвятлення ходу і вынікаў іх рэалізацыі, а таксама ўмовамі фінансавання пілотных ініцыятыў. Прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь праінфармавалі ўдзельнікаў семінара аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь у галіне міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама аб патрабаваннях да падрыхтоўкі пералікаў тавараў, работ і паслуг, якія прадастаўляюцца ў рамках рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Конкурс пілотных ініцыятыў па МУР праводзіўся Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь у рамках Праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі. На конкурс было пададзена 150 заявак. З улікам агульнага бюджэту на правядзенне конкурсу на аснове праведзенай Конкурснай камісіяй ацэнкі заявак і яе наступнага ўзгаднення з абласнымі выканаўчымі камітэтамі, у спіс пераможцаў Конкурсу ўвайшлі 22 заяўкі.
Спіс заявак – пераможцаў Конкурсу:
- Шыны для інвалідных калясак – ТАА «Эбербах-Палессе»;
- Гуляем, вучымся, расцём: інклюзіўная адукацыя для ўсіх – Аддзел па адукацыі Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта;
- Навучанне адаптыўным відам спорту людзей з інваліднасцю па зроку: SHOWDOWN – ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»;
- Садзейнічанне развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, якія садзейнічаюць устойліваму развіццю рэгіёнаў Беларусі, стымуляванню сацыяльнай мабільнасці моладзі і інтэграцыі рэгіянальных эканамічных патэнцыялаў – Бізнес-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага;
- Інтэграваная навукова-адукацыйная платформа падтрымкі прыняцця ўрачэбных рашэнняў на аснове інтэлектуальнага аналізу гісталагічных дадзеных «CALADRIUS» – ТАА «Каладрыус»;
- Тэхналогіі ўзлёту – Лунінецкая раённая арганізацыя ГА «Беларускае таварыства інвалідаў»;
- Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў – Гомельская абласная ГА інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнай сістэмы «Інваліды – спінальнікі»;
- Платформа ShagAI.by. Дапамога штучнага інтэлекту ў развіцці дзяцей – ТАА «Сфера развіцця»;
- Інклюзіўны пляж – ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна»;
- Школа юнага блогера «Content-maker» – МГА «Рэальны свет»;
- Шматфарматная пілотная ініцыятыва «Бібліятэка – цэнтр гендэрнай роўнасці» – Установа культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва»;
- Комплекс вулічных трэнажораў і вуркаут пляцоўка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і інвалідаў – ДУ «Жабчыцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»;
- Інклюзіўная анімацыя – Гродзенская абласная арганізацыя РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»;
- Піцэрыя «Molintern» – ДУА «Малаткавіцкая спецыяльная школа-інтэрнат»;
- Даступны турызм у Браславе – Браслаўскае раённае ГА трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён «Азёрны край»;
- Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту – Асацыяцыя франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг»;
- Школа цукровага дыябету – Брэсцкая абласная арганізацыя РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»;
- Кававы трэнінг-цэнтр для людзей з інваліднасцю – Мазырская міжраённая арганізацыя ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў»;
- Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця – ГА «Экалагічная ініцыятыва»;
- Лабараторыя робататэхнікі для дзяцей і моладзі – Установа «Клуб інавацыйнага вольнага часу»;
- Адукацыйная праграма па засваенні ESG-практык і інструментаў на аснове тэхналогій анлайн-навучання – УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;
- НовоСад як драйвер устойлівага развіцця фермерскіх гаспадарак – КФХ «Вегетаблес».
Падрабязней з кожнай пілотнай ініцыятывай са спісу-пераможцаў Конкурсу можна азнаёміцца ў прэзентацыі (RU).


