У Мінску названы пераможцы конкурсу «Актыўнае даўгалецце 65+»

20 сакавіка 2024 г. у Мінску падвялі вынікі конкурсу «Актыўнае даўгалецце 65+», накіраваны на распрацоўку і ўкараненне інавацыйных праектаў і практык па актыўным даўгалецці і іх інфармацыйнае асвятленне. Конкурс праводзіўся Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі (ЮНФПА) у рамках Інфармацыйнай стратэгіі па актыўным даўгалецці на 2023-2025 гады.
У конкурсе бралі ўдзел тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў партнёрстве са СМІ. Перамаглі названыя ў 5 асноўных намінацыях: «Актыўны і здаровы лад жыцця», «Адукацыя, занятасць і творчая актыўнасць», «Сацыяльнае абслугоўванне, клопат, догляд і падтрымка», «Сярэбранае» валанцёрства», «Саюз пакаленняў». Таксама, з улікам крэатыўнасці прадстаўленых матэрыялаў журы ўвяло 5 дадатковых намінацый: «Зорка цік-току», «Крокі да актыўнага даўгалецця», «Сярэбраная нітка інклюзіі і сувязі пакаленняў», «Сацыяльны карэспандэнт», «Сяброўскі саюз».
Поўны спіс пераможцаў конкурсу «Актыўнае даўгалецце 65+».
Інфармацыйная падтрымка пытанняў актыўнага даўгалецця ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 16 і іншых МУР.