1

У Мінску прадэманстравалі вынікі рэалізацыі праекта #яанлайн

З 2020 года для адкрыцця максімуму магчымасцей мабільнага інтэрнэта людзям старэйшага ўзросту і людзям з інваліднасцю ў Беларусі дзейнічае лічбавы валанцёрскі рух #яанлайн. З 2021 года рэалізуецца праект па павышэнні лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю #яанлайн.

За два гады рэалізацыі праекта звыш 1500 чалавек далучыліся да лічбавага валанцёрскага руху #яанлайн, больш за 1000 супрацоўнікаў сістэмы сацыяльнай абароны і валанцёраў павысілі свае кампетэнцыі па пытаннях навучання людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю, некалькі сотняў валанцёраў і іх вучняў з усіх рэгіёнаў краіны прайшлі навучанне і змаглі павысіць сваю лічбавую граматнасць з дапамогай адукацыйных праграм #яанлайн.

Акрамя таго, у дапамогу ўдзельнікам руху #яанлайн распрацаваны метадычныя рэкамендацыі для сацыяльных работнікаў, якія яны могуць выкарыстоўваць у сваёй працы з людзьмі старэйшага ўзросту і людзьмі з інваліднасцю, выдадзены «#яанлайн-даведнік» для людзей старэйшага ўзросту, падрыхтавана серыя брашур на «яснай мове» для людзей з інваліднасцю і інш. Каля 180 тысяч карыстальнікаў інтэрнета ўжо скарысталіся іх лічбавай версіяй на сайце праекта.

Павышэнне лічбавай мабільнай пісьменнасці людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб лічбавым сацыяльным праекце #яанлайн можна азнаёміцца па спасылцы.